Главная : Дневники :

Личная лента

Выходит с 7 сентября 2012 года
Автор: budkin

Подкастов: 70

Последняя запись: 12.02.13 19:32


Белы сьпіс: Аляксандар Ракавец
Выпуск 5

Так сталася, што самыя знакавыя і вялікія выступы гурта IQ48 адбыліся за мяжой. Можна тут прыгадаць фэстываль Be2gether, дзе беларусы выступілі на адной сцэне з знакамітымі на ўвесь сьвет выканаўцамі з Morcheeba і Therapy? ці на акцыі «Салідарны зь Беларусьсю» у самым цэнтры Варшавы, ці на ўкраінскім фэсьце «Дзень Незалежнасьці з Махно», ці на «Басовішчы», дзе некалькі год запар музыкі былі аднымі з хэдлайнэраў. Толькі вось у Беларусі на іх упарта не зьвярталі ўвагі. Тым больш было дзіўна пабачыць іх неяк у этэры на дзяржаўнай тэлевізіі за размовай з адыёзным дыктарам Аверкавым. Было гэта ў часы ўяўнай лібералізацыі, якая скончылася вельмі хутка. Саша Ракавец кажа, што ён раз і назаўжды вырашыў для сябе не выступаць на прадзяржаўных мерапрыемствах.

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   05:38, 3.9 Мб
добавлен 16.11.12 11:03

Все выпуски
На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход