Мы працягваем гутарку з Вінсэнтам, адным з самых яркіх выканаўцаў на цяперашняй беларускай незалежнай сцэне. Як і ў шмат каго з маладых музыкаў-пачаткоўцаў, у яго была спроба заігрываньня з дзяржаўнымі мэдыямі. На пачатку кар’еры Вінсент зняў парачку кліпаў ды разаслаў іх на тэлеканалы і радаваўся, як дзіцё, калі яго паказвалі ў этэры. Але потым неяк неўпрыкмет музыка зьнік з экрану. Што ж адбылося і ці канчаткова ён вырашыў спаліць за сабой масты?