Главная : Культура и искусство : Личная лента :

Белы сьпіс: Vincent
Выпуск 1
фота tuzin.fm

Vinsent (сапраўднае імя — Дзьмітры Папко) — музыка і актор.

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1988 году ў Івацэвічах. Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ па спэцыяльнасьці «Тэлебачаньне і радыё» (2011).

Музычную кар’еру пачаў у 2007 годзе. Першы выступ адбыўся на Дзень беларускай мовы ў Інстытуце журналістыкі. Тады ж запісаў свае першыя творы ў рэп-стылістыцы і ў кароткі час стаў адным зь лідэраў свайго кірунку. Двойчы ўздымаўся на першую прыступку чарту на «Тузіне Гітоў» зь песьняй «Адыходзяць караблі» (2008).

У 2009 годзе выдаў дэбютны альбом «Пачатак» і зьняў кліп на песьню «Восеньскі вальс» (рэж. Зьміцер Карначык, Алесь Меліхавец). Кліп быў адзначаны на фэстывалях «Street Awards» і «Кліп-маратон». Яшчэ адзін кліп на песьню «Ні кроку назад» (2012) стаў саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба».

Сьпяваў у дуэце з шэрагам беларускіх выканаўцаў, у тым ліку з гуртамі :B:N:, IQ48, Аляксандрам Патлісам.

Адмыслова для фільму «Жыве Беларусь» запісаў некалькі песень на словы Лявона Вольскага.

У 2011 годзе сабраў жывы склад і з гэтага моманту выступае выключна ў суправаджэньні гурту. У 2011 годзе выйшаў «Жывы DVD», на якім сабраныя відэапрацы, лайв-кліпы з канцэртаў, аўдыёзапісы з выступаў.

Як актор кіно пачаў кар’еру ў 2012 годзе. Сыграў ролю беларускамоўнага музыкі Макса ў фільме «Вышэй за неба» Дзьмітрыя Марыніна і Андрэя Курэйчыка, заяўленага як першы моладзевы беларускі сэрыял.

Зьняўся ў галоўнай ролі Мірона Захаркі ў фільме «Жыве Беларусь» (Польшча — Францыя, рэж. Кшыштаф Лукашэвіч). Прэм’ера стужкі заплянаваная на 2013 год.

Удзельнік міжнародных фэстываляў «Басовішча» (Польшча), «Бандэрштат» (Украіна), «Tautų mugė» (Летува), акцыі «Салідарныя зь Беларусьсю» (Польшча).

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   05:30, 3.8 Мб
добавлен 03.12.12 12:22

И. Бродский. Классика
Стихи вслух Выпуск 13
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   08:39, 12.0 Мб
добавлен 24.06.16 16:19
У. Шекспир. Классика
Стихи вслух Выпуск 12
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   06:50, 9.5 Мб
добавлен 06.06.16 09:44
Н.С. Гумилев. Классика
Стихи вслух Выпуск 11
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   10:30, 14.5 Мб
добавлен 21.04.16 11:56
Х.К.Андерсен. Классика
Стихи вслух Выпуск 10
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   11:05, 15.2 Мб
добавлен 13.04.16 11:17
«Не что иное» или «ничто иное» @ Говорим правильно
Архив выпусков рубрики

На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход