Гісторыя Славы Кораня, як музыкі пачалася ў 1978 годзе, калі ён сканчаў Радыётэхнічны інстытут у Менску па спэцыяльнасьці «аўтаматычныя сыстэмы кіраваньня». Тады ён прыйшоў у студэнцкі гурт «Ліфт» і настолькі захапіўся музыкай, што вырашыў зьвязаць зь ёй жыцьцё назаўжды. Потым ён стане гітарыстам адной з першых беларускамоўных рок-камандаў «Бонды».