Вячаслаў Корань — гітарыст, вакаліст, саўндпрадусэр, аўтар музыкі і тэкстаў, лідэр гурту Ulis.
Нарадзіўся 16 сьнежня 1955 году ў Пскове (Расея) у беларускай сям’і ваеннага доктара. Зь пяці год жыве ў Беларусі. Скончыў Радыётэхнічны інстытут у Менску па спэцыяльнасьці «Аўтаматычныя сыстэмы кіраваньня» (1978).
У музыцы з 1978 году. У якасьці гітарыста граў у менскіх рок-камандах «Ліфт»
У 1988 годзе заснаваў гурт Ulis, у якім першапачаткова быў гітарыстам і пісаў музыку. З 1994 году ўзяў на сябе таксама ролю вакаліста і аўтара тэкстаў гурту. Выступаў таксама ў якасьці гітарыста гурту «Новае неба»
Разам з гуртам браў удзел у першым фэстывалі «Басовішча» (1990) і быў нязьменным яго хэдлайнэрам цягам наступных 15 год.
Удзельнік першага фэсту «Рок па вакацыях» (1993) ды шэрагу наступных. Браў удзел таксама ў фэстывалях «Тры колеры»
Мае ўзнагароду як найлепшы гітарыст фэстывалю «Тры колеры», тры прызы фэстывалю «Басовішча» і рок-карону за «Найлепшы альбом» на «Рок-Каранацыі-1997» (у складзе праекту «Народны альбом»). Неаднаразова выходзіў на сцэну разам з зоркамі сусьветнага маштабу, такімі, як Jethro Tull і The Stranglers.
На пачатку
Усяго мае ў дыскаграфіі 12 альбомаў, запісаных у складзе розных калектываў. З 1989 году выступае таксама як саўндпрадусар. У гэтай якасьці запісаў шэраг культавых альбомаў беларускага року, як «LaLaLaLa», «Одзірыдзідзіна», «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» гурту N.R.M., «Мая краіна» і «Цэпэліны» гурту «Новае неба». У 2007 годзе стаў саўнпрадусарам маладой рок-каманды з Полацку «Indra».
Неаднаразова запрашаўся ў журы фэстываляў «Басовішча» і «Бардаўская восень».
Зараз жыве і працуе ў Варшаве.