Главная : Культура и искусство : Личная лента :

Белы сьпіс: Слава Корань
Выпуск 1
фота ulis.by

Вячаслаў Корань — гітарыст, вакаліст, саўндпрадусэр, аўтар музыкі і тэкстаў, лідэр гурту Ulis.

Нарадзіўся 16 сьнежня 1955 году ў Пскове (Расея) у беларускай сям’і ваеннага доктара. Зь пяці год жыве ў Беларусі. Скончыў Радыётэхнічны інстытут у Менску па спэцыяльнасьці «Аўтаматычныя сыстэмы кіраваньня» (1978).

У музыцы з 1978 году. У якасьці гітарыста граў у менскіх рок-камандах «Ліфт» (1978–1982), «Студыя 7» (1982–1984), «Бонда» (1982–1988).

У 1988 годзе заснаваў гурт Ulis, у якім першапачаткова быў гітарыстам і пісаў музыку. З 1994 году ўзяў на сябе таксама ролю вакаліста і аўтара тэкстаў гурту. Выступаў таксама ў якасьці гітарыста гурту «Новае неба» (1994–1999) і праекту «Народны альбом» (з 1997).

Разам з гуртам браў удзел у першым фэстывалі «Басовішча» (1990) і быў нязьменным яго хэдлайнэрам цягам наступных 15 год.

Удзельнік першага фэсту «Рок па вакацыях» (1993) ды шэрагу наступных. Браў удзел таксама ў фэстывалях «Тры колеры» (1989–1990), «Рок чыстай вады» (Менск, 1990), «Сырок» (Масква, 1990), «Музыканты сьвету дзецям Чарнобылю» (Менск, 1991), Rock Summer (Талін, 1991), Rock-mafia (Сопат, 1991), 29th Sopot Festival (1992), «Салідарныя зь Беларусьсю» (Варшава, 2006), Be Free (Украіна, 2007–2008).

Мае ўзнагароду як найлепшы гітарыст фэстывалю «Тры колеры», тры прызы фэстывалю «Басовішча» і рок-карону за «Найлепшы альбом» на «Рок-Каранацыі-1997» (у складзе праекту «Народны альбом»). Неаднаразова выходзіў на сцэну разам з зоркамі сусьветнага маштабу, такімі, як Jethro Tull і The Stranglers.

На пачатку 90-х Ulis выступіў з сэрыяй канцэртаў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі і Польшчы. Першы альбом гурту «Чужаніца» (1990) быў выдадзены вялізарным накладам на фірме «Мэлёдыя» (Расея), другі — «Краіна белай хмары» (1991) — выйшаў таксама на кружэлках на буйным польскім лэйбле «Polskie nagrania», пасьля чаго ў Варшаве быў заснаваны і доўгі час дзейнічаў фэн-клюб гурту. Дагэтуль дзейнічае фэн-клюб гурту ў Менску.

Усяго мае ў дыскаграфіі 12 альбомаў, запісаных у складзе розных калектываў. З 1989 году выступае таксама як саўндпрадусар. У гэтай якасьці запісаў шэраг культавых альбомаў беларускага року, як «LaLaLaLa», «Одзірыдзідзіна», «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» гурту N.R.M., «Мая краіна» і «Цэпэліны» гурту «Новае неба». У 2007 годзе стаў саўнпрадусарам маладой рок-каманды з Полацку «Indra».

Неаднаразова запрашаўся ў журы фэстываляў «Басовішча» і «Бардаўская восень».

Зараз жыве і працуе ў Варшаве.

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   08:06, 5.6 Мб
добавлен 26.11.12 21:07

И. Бродский. Классика
Стихи вслух Выпуск 13
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   08:39, 12.0 Мб
добавлен 24.06.16 16:19
У. Шекспир. Классика
Стихи вслух Выпуск 12
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   06:50, 9.5 Мб
добавлен 06.06.16 09:44
Н.С. Гумилев. Классика
Стихи вслух Выпуск 11
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   10:30, 14.5 Мб
добавлен 21.04.16 11:56
Х.К.Андерсен. Классика
Стихи вслух Выпуск 10
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   11:05, 15.2 Мб
добавлен 13.04.16 11:17
«Не что иное» или «ничто иное» @ Говорим правильно
Архив выпусков рубрики

На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход