Сёньня ў нас завяршальная частка размовы з Ігарам Варашкевічам. Яго гурт «Крама» часьцяком вінавацяць у кансэрватызме і ў тым, што музыкі рэдка радуюць новымі альбомамі, ды і ўласна новымі песьнямі. Гурт і сапраўды выдае альбомы гады ў рады. Апошні выйшаў пяць год таму. Бачна, што зь цягам часу і прыхільнікаў у «Крамы» становіцца менш, складаецца ўражаньне, што гурт проста забываюць. Пра ня вельмі прыемную тэму страты папулярнасьці сёньня і паразмаўляем з Ігарам.