Главная : Культура и искусство : Личная лента :

Белы сьпіс: Ігар Варашкевіч
Выпуск 1
фота experty.by

Ігар Варашкевіч — вакаліст, кампазытар, гітарыст, мастак, лідэр гурта «Крама».
Нарадзіўся 15 жніўня 1960 году ў Баранавічах. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяперашняя Акадэмія мастацтваў) па спэцыяльнасьці «інтэр’ер » (1987).
Музычную кар’еру пачаў у 1982 годзе ў складзе гурта «Студыя 7». У 1984 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурта «Бонда», які лічыцца разам з гуртом «Мроя» пачынальнікам беларускага незалежнага року. Пасьля распаду «Бонды» у 1991 годзе сьпяваў у складзе гурта «Рокіс». У 1993 годзе стаў нязьменным вакалістам і аўтарам музыкі да песень гурта «Крама».
«Крама» дэбютуе ў 1993-94 годзе з альбомам «Хворы на рок-н-рол», удзельнічае ў «Басовішчы», «Славянскім базары», «Маладзечна», перамагае ў расейскім конкурсе «Поколение», становіцца ўладальнікам вялікай Рок-Кароны на першай цырымоніі «Рок-Каранацыя-94», запісвае і выдае для брытанскага рынку адзін з першых беларускіх CD «Vodka in ice» — ангельскамоўную вэрсію дэбютнага альбому. Таксама атрымлівае ўзнанагароды на «Рок-Каранацыі» у 1995г. («За адданасьць жанру»), у 1999 г. і 2009г. («Традыцыі і сучаснасьць»), у 2001г. (за «Альбом году»), у 2004-2005г., як «Найлепшы блюз-рок выканаўца».
У 1996 годзе «Крама» сутыкаецца зь першымі праблемамі. Кліп на песьню «Гомельскі вальс» здымаецца з этэру БТ, а тэлезапіс іх канцэрту з нагоды 5-годзьдзя зьнішчаецца. У 2003 годзе пасьля выступу на мітынгу апазыцыі трапляе ў негалосны сьпіс забароненых рок-гуртоў. Пасьля сустрэчы рок-музыкантаў у адміністрацыі прэзыдэнта песьні ў выкананьні Варашкевіча часова вяртаюцца ў этэр дзяржаўных мэдыяў, гурт бярэ ўдзел у праектах каналаў СТВ і ОНТ, аднак пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010г. «Крама» ізноў апынаецца пад негалоснай забаронай.
Усяго Варашкевіч разам з гуртом запісаў сем студыйных альбомаў. Удзельнічаў у музычных праектах «Песьнярок», «Personal Depeche», «Салідарны зь Беларусьсю» ды іншых. Разам з гітарыстам «Песьняроў» Віктарам Маўчанавым заснаваў праект «Цмок і малыш», зь вядомым расейскім блюзмэнам Мікалаем Аруцюнавым заснаваў праект «Варвары блюзу». Працаваў таксама з гуртом Apple Tea. У розныя часы ўдзельнічаў у запісах альбомаў іншых выканаўцаў ад «Сузор’я» (1984г.) да «Indiga» (2006г.). Як мастак у 2008 годзе зладзіў пэрсанальную выставу сваіх працаў разам з Нікай Сандрас.

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   05:24, 3.7 Мб
добавлен 19.11.12 12:34

И. Бродский. Классика
Стихи вслух Выпуск 13
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   08:39, 12.0 Мб
добавлен 24.06.16 16:19
У. Шекспир. Классика
Стихи вслух Выпуск 12
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   06:50, 9.5 Мб
добавлен 06.06.16 09:44
Н.С. Гумилев. Классика
Стихи вслух Выпуск 11
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   10:30, 14.5 Мб
добавлен 21.04.16 11:56
Х.К.Андерсен. Классика
Стихи вслух Выпуск 10
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   11:05, 15.2 Мб
добавлен 13.04.16 11:17
«Не что иное» или «ничто иное» @ Говорим правильно
Архив выпусков рубрики

На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход