Яшчэ за часамі існаваньня свайго першага гурта «Эпіцэнтр» Саша Ракавец падкладаў пад біт словы з купалаўскай «Спадчыны». Рабілася тады гэта яшчэ не зусім сьвядома, але мінула 10 год і музыкант разам з сваімі паплечнікамі зьвярнуўся да літаратурнай клясікі ўжо на поўным сур’ёзе. , каб, як ён сам кажа, «замуціць» нешта зусім новае. Асаблівы піетэт вакаліст гурта IQ48 займеў да Францішка Багушэвіча, а верш Янкі Купалы палічыў за варты тэкст для сучаснага рок-гіта.