Аляксандар Ракавец — рэп- і рок-выканаўца, аўтар песень і вакаліст гурту IQ48.
Нарадзіўся 27 жніўня 1982 году.
Пасьля школы скончыў ПТВ № 94, а потым факультэт аўтаматызацыі і абсталяваньня машынабудаваньня менскага Політэхнічнага каледжа, атрымаў спэцыяльнасьць «тэхнік-мэханік». Працаваў на менскім заводзе колавых цягачоў старшым майстрам.
У музыцы з канца
У 2001 годзе далучыўся ў якасьці аднаго з вакалістаў да гурту IQ48. У 2003 годзе ў складзе гурту стаў пераможцам фэстывалю «Басовішча-2003». Пасьля сыходу Паўла «Фройда» Зыгмантовіча ў 2004 годзе стаў франтмэнам і аўтарам часткі песень каманды.
Разам з гуртам IQ48 запісаў тры студыйныя альбомы: «Вар’яты» (2005), «Героі» (2008), «HMR» (2011).
Браў удзел у буйных фэстывалях за мяжой — Be2gether (2007), BeFree (2008), «Дзень Незалежнасьці з Махном» (2008), акцыі «Салідарны зь Беларусьсю» ў Варшаве. Сталы ўдзельнік гасьцявой часткі «Басовішча».
У якасьці запрошанага вакаліста браў удзел у навагодніх праектах Лявона Вольскага, у гуртах Hasta la Fillsta, Zet Family.