Прысутнасьць твайго імя або назвы тваёй каманды ў «чорным сьпісе» мае як ня дзіўна, як свае плюсы, так і свае мінусы. Некаторыя зь яго фігурантаў пазбавіліся афіцыйнай працы, этэраў на радыё і тэлебачаньні ды шматлікіх бонусаў і прывілеяў, а некаторыя скарысталіся гэтай сытуацыяй на сваю карысьць ды толькі выйгралі з таго. Але ўсіх яднае адно — іх памалу выціснулі непасрэдна з тутэйшай культурнай прасторы. Ці хоць у нечым дапамог статус забароненага артыста ў Беларусі лідэру гурта Drum Ecstasy?