Главная : Культура и искусство : Личная лента :

Белы сьпіс: Піліп Чмыр
Выпуск 2

Філ Чмыр — асоба цікавая і супярэчлівая. Ён мае шэраг спэцыяльнасьцяў і праявіў сябе ў шматлікіх сфэрах дзейнасьці, пры тым, што мае толькі сярэднюю адукацыю. Ён аб’езьдзіў усю Эўропу, але нават не падумаў там застацца. Пасьля шматразовага наведваньня Парыжа і Рыма, Берліна і Капенгагена, ён адкрывае для сябе прыгажосьць і чароўнасць беларускіх гарадоў. Ён упарта называе сябе менчуком, але ня лічыць сябе беларусам. Яго гурт — унікальная фармацыя. Музыкі сабраліся разам 20 год таму з адной мэтай — скарыць сваім барабаным бітам цэлы сьвет. Спачатку суполка звалася «Група імя каралеўскага геаграфічнага аб’яднаньня, што выступае ў стыле барабаннага экстазу», а потым назву спрасцілі да Drum Ecstasy ды паехалі па Эўропе.

Філ Чмыр разам з паплечнікамі рэдка грае ў звыклых для звычайнага музыкі месцах. Дзе толькі не выступаў гурт Drum Ecstasy — у полі ды ў лесе, на спартовых спаборніцтвах і нелегальных вечарынах, у эўрапейскіх пабах ды вялізарных выставачных комплексах. У Менску музыкі штогод на працягу дзесяцьцігодзьдзя ладзілі нелегальныя канцэрты пад мастом у парку імя Горкага і потым давалі дзёру ад міліцэйскага патруля разам з гледачамі. Прашу Філа прыгадаць самае дзіўнае месца, у якім давялося выступіць за гэтыя 20 год канцэртнай дзейнасьці.

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   05:29, 3.8 Мб
добавлен 06.11.12 12:09

И. Бродский. Классика
Стихи вслух Выпуск 13
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   08:39, 12.0 Мб
добавлен 24.06.16 16:19
У. Шекспир. Классика
Стихи вслух Выпуск 12
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   06:50, 9.5 Мб
добавлен 06.06.16 09:44
Н.С. Гумилев. Классика
Стихи вслух Выпуск 11
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   10:30, 14.5 Мб
добавлен 21.04.16 11:56
Х.К.Андерсен. Классика
Стихи вслух Выпуск 10
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   11:05, 15.2 Мб
добавлен 13.04.16 11:17
«Не что иное» или «ничто иное» @ Говорим правильно
Архив выпусков рубрики

На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход