Сёньня завяршальная частка нашай размовы з Русяй, большасьці вядомай напэўна, як рок-вакалісткай. Складаецца такое ўражаньне, што пасьля гурта Indiga Руся ня можа засяродзіцца на пэўным праекце, аднак гэта ня так. Яна ўшчыльную занялася беларускім фальклорам ды ва ўсю экспэрымэнтуе ў справе злучэньня нашых даўніх сьпеваў з сучаснымі музычнымі напрамкамі. Паколькі думак на гэты конт мае багата, то і праектаў існуе некалькі. Дык што на гэты момант зьяўляецца для сьпявачкі прыярытэтам і як яна хоча, каб яе ўспрымалі цяпер слухачы?