Ці ня кожны беларус раней ці пазьней адчувае смак роднай мовы. Да Русі такое адчуванне прыйшло пасьля таго, як паэт Андрэй Хадановіч дапамог ёй зь перакладам песень і яе каманда Indiga атрымала ўзнагароду на фэстывалі «Басовішча». Недзе тады, у 2003 годзе, Руся зразумела, што для сьпеваў, для самавыяўленьня ды проста ў побыце ёй больш за ўсё пасуе родная мова. І павязалася зь беларускім словам назаўжды.