Главная : Культура и искусство : Личная лента :

Белы сьпіс: Руся
Выпуск 1

Марына Шукюрава (Руся) — сьпявачка, акторка, дасьледчыца
Нарадзілася 15 сакавіка 1980 году ў вёсцы Церахоўка на Гомельшчыне. Скончыла Рэчыцкі прафэсійна-пэдагагічны коледж па спэцыяльнасьці настаўніца беларускай мовы і літаратуры і ангельскай мовы (2000), факультэт міжнародны адносін БДУ па спэцыяльнасьці «перакладчык» (2006), вучылася ў Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсітэце на дасьледчыка візуальнай прасторы (2007).
Музыкай займаецца з 15 год. У 2001 годзе стала вакалісткай гурта Indiga. У яго складзе прызнаная пераможцай фэстываля «Басовішча» (2003), а на цырымоніі «Рок-Каранацыя-2005» атрымала статус «рок-князёўны». Разам з гуртом запісала альбом «Дні», тэксты для якога створаны ў суаўтарстве з Андрэем Хадановічам, а таксама сынгл «Заенька» з удзелам Ігара Варашкевіча («Крама») і суполкі электронных прадусараў «Backlab collective» (Аўстрыя). Як запрошаная вакалістка супрацоўнічала з гуртамі Partyzone, Hasta La Fillsta. Удзельнічала ў супольным музычным праекце «Такога няма нідзе» (2009). З 2007 году шчыльна займаецца фольк-музыкай, становіцца салісткай гурта Akana і беларуска-швайцарскага праекту Kazalpin, працуе таксама ў плыні электроннай музыкі разам з гуртом CherryVata. У 2011 заснавала ўласны сольны праект Shuma, у якім спалучае народныя сьпевы з электроннай музыкай. У 2012 годзе працуе таксама з новым праектам CityZen.
Супрацоўнічала ў якасьці музычнага журналіста, рэдактара і прадусара праграмаў з «Радыё Рацыя» і «Эўрарадыё», як перакладчык і актор дубляжа агучвала на беларускую мову замежныя фільмы і мультфільмы для тэлеканала «Белсат». Удзельнічае ў адукацыйных і сацыяльных праектах у Беларусі і па-за яе межамі.

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   05:18, 3.6 Мб
добавлен 29.10.12 11:44

И. Бродский. Классика
Стихи вслух Выпуск 13
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   08:39, 12.0 Мб
добавлен 24.06.16 16:19
У. Шекспир. Классика
Стихи вслух Выпуск 12
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   06:50, 9.5 Мб
добавлен 06.06.16 09:44
Н.С. Гумилев. Классика
Стихи вслух Выпуск 11
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   10:30, 14.5 Мб
добавлен 21.04.16 11:56
Х.К.Андерсен. Классика
Стихи вслух Выпуск 10
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   11:05, 15.2 Мб
добавлен 13.04.16 11:17
«Не что иное» или «ничто иное» @ Говорим правильно
Архив выпусков рубрики

На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход