Сёньня — завяршальная праграма «Белы сьпіс» з цыклю, прысьвечанага Алесю Дзянісаву, лідэру гурта «КальЯн», дужа папулярнаму ў асяродку аматараў беларускай музыкі на мяжы стагодзьдзяў. Гісторыя сусьветнай музыкі ведае прыклады, калі музыкант з актыўнай пазыцыяй па жыцьці зьвязваў шчыльна сваё жыцьцё з палітыкай. Але Дзянісаў таго не зьбіраецца рабіць. Хаця кажа, што калі б зьявілася арганізацыя падобная да польскай «Салідарнасьці», то ён быў бы ў першых шэрагах.