Алесь Дзянісаў прызнае, што пратэстны патэнцыял у нашым грамадзтве цяпер непараўнальна меншы за тыя часы, калі яго гурт «КальЯн» запісваў першыя альбомы, тады яшчэ на касэтах. Пры гэтым ён сам ня збочыў з абранай каляіны, хоць і разумее, што аўдыторыя істотна зьмянілася цягам 15 год існаваньня яго гурта. Дык што сталася зь беларускай моладзьдзю за гэты даволі кароткі адрэзак часу?