Алесь Дзянісаў зусім не адпавядае стэрыятыпнаму вобразу панк-музыканта. Ён на дзіва мяккі і чулы чалавек, які мае пераканасьць у тым, што ўсё тое дабро ды станоўчая энергія, якая сыходзіць ад цябе, да цябе ж і вяртацца. Можа камусьці падацца дзіўным, але Дзянісаў, песьні якога прасякнуты атмасферай неўладкаванасьці, неспакою ды адвечнай барацьбы, лічыць сябе шчасьлівым чалавекам.