Главная : Культура и искусство : Личная лента :

Белы сьпіс: Алесь Дзянісаў
Выпуск 1

Алесь Дзянісаў — музыкант, рок-паэт, заснавальнік гурту «КальЯн».

Нарадзіўся 26 сакавіка 1975 году ў Горадні. Скончыў школу-ліцэй № 1 (1992), факультэт гісторыі і сацыялёгіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1997). З 1997 да 2007 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадзкіх навук, клясным кіраўніком у сярэдняй школе № 15.

Звольніўся на ўласнае жаданьне. Цяпер працуе незалежным журналістам.

Сябра БАЖ.

Музычную кар’еру пачаў у 1993 годзе. Граў на гітары ў гурце «Гематаген» (1993–1994).

У 1996 годзе разам са Зьмітром Антаневічам заснаваў гурт «КальЯн», які працуе ў стылістыцы «фольк-панку».

За час свайго існаваньня гурт запісаў восем альбомаў. Першы электрычны альбом «У краіне цудаў» (1997) быў выдадзены ў спліце з гуртам «Deviation» у Польшчы.

У 1998 годзе «КальЯн» узяў Гран-пры на фэстывалі «Басовішча».

У 2008 годзе, зноў жа ў Польшчы, зьнятыя кліпы на песьні «Барацьба» і «Радыеактыўны сьнег».

У 2011 годзе песьня «Радыеактыўны сьнег» была прызнана галоўным беларускім антыядзерным гітом.

Апошні па часе дыск мае назву «Антыпазытыў» (2011).

У 2011 годзе Алесь Дзянісаў заснаваў новы музычны праект «Людзі на балоце».

У 2012 годзе стаў адным з заснавальнікаў і ўдзельнікаў панк-рок-фармацыі «Dzieciuki».

Жанаты. Мае 10-гадовую дачку.

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   05:33, 3.8 Мб
добавлен 22.10.12 14:27

И. Бродский. Классика
Стихи вслух Выпуск 13
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   08:39, 12.0 Мб
добавлен 24.06.16 16:19
У. Шекспир. Классика
Стихи вслух Выпуск 12
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   06:50, 9.5 Мб
добавлен 06.06.16 09:44
Н.С. Гумилев. Классика
Стихи вслух Выпуск 11
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   10:30, 14.5 Мб
добавлен 21.04.16 11:56
Х.К.Андерсен. Классика
Стихи вслух Выпуск 10
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   11:05, 15.2 Мб
добавлен 13.04.16 11:17
«Не что иное» или «ничто иное» @ Говорим правильно
Архив выпусков рубрики

На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход