Госьць праграмы «Белы сьпіс» на гэтым тыдні Аляксандр Кульлінковіч. У яго гурта зараз ня лепшыя часы, хоць музыкі знаходзяцца ў выдатнай форме. Адна толькі назва «Нейра дзюбель» выклікае жах у ідэалягічных супрацоўнікоў, таму яны практычна не маюць канцэртаў. Нягледзячы на тое, што «дзюбеля» двойчы забароненыя, у саміх музыкаў няма адчуваньня, што яны ідуць насуперак сыстэме.