Гісторыя гурта Naka сьведчыць, што музыкі ставяць досыць амбітныя задачы і дасягаюць іх. Творчасьць гэтай каманды мае добрыя водгукі ў суседняй Расеі. Ужо колькі год беларусаў запрашаюць на буйныя рок-фэстывалі за мяжой. Аднак замацаваць сваю папулярнасьць прынамсі на постсавецкай прасторы каманда ня можа, бо Наста аніяк ня хоча скарыцца патрабаваньням рынку. А калі казаць прасьцей — ёй папросту ня пішацца вясёлых і лёгкіх песень.