Главная : Культура и искусство : Личная лента :

Белы сьпіс: Наста Шпакоўская
Выпуск 1

Наста Шпакоўская — сьпявачка, лідэр гурту «Naka», акторка тэатра і кіно.

Нарадзілася 28 верасьня 1979 году ў Менску.

Навучалася ў тэатральнай студыі ў Барыса Луцэнкі (1996–1998), скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці «актор драматычнага тэатру і кіно» (2004). Грае ў тэатры з 1999 году.

Была задзейнічаная ў пастаноўках спэктакляў «Князь Вітаўт» у тэатры імя Купалы, «Раскіданае гняздо», «Сунічная паляна», «Эдып», «Бег», «Гора ад розуму» ды іншых у тэатры імя Горкага. Грала Рагнеду ў тэлефільме «Беларусь на скрыжаваньні стагодзьдзяў» (1999), здымалася ў стужках «Любоўныя гісторыі» (2000), «Дастыш фантастыш» (2009).

У 2004 годзе заснавала гурт Naka, які атрымаў вядомасьць спачатку ў Расеі, дзякуючы ўдзелу ў буйных конкурсах і фэстывалях (у тым ліку «Крылья-2006» на аэрадроме ў Тушына), а таксама творчаму саюзу з гуртам «Барто».

Кліп на сумесную з «Барто» песьню на тэму глябальнага крызісу мае больш за 300 000 праглядаў на Youtube.

«Naka» запісала два альбомы — «Тебе» (2005) і «Пора» (2010). На цырымоніі «Рок-Каранацыі-2009» Наста Шпакоўская прызнаная «Рок-князёўнай». Апошнія свае песьні запісала дуэтам зь Янам Маўзэрам і Зьмітром Вайцюшкевічам.

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   05:34, 3.8 Мб
добавлен 08.10.12 15:58

И. Бродский. Классика
Стихи вслух Выпуск 13
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   08:39, 12.0 Мб
добавлен 24.06.16 16:19
У. Шекспир. Классика
Стихи вслух Выпуск 12
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   06:50, 9.5 Мб
добавлен 06.06.16 09:44
Н.С. Гумилев. Классика
Стихи вслух Выпуск 11
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   10:30, 14.5 Мб
добавлен 21.04.16 11:56
Х.К.Андерсен. Классика
Стихи вслух Выпуск 10
СКАЧАТЬ ВЫПУСК   11:05, 15.2 Мб
добавлен 13.04.16 11:17
«Не что иное» или «ничто иное» @ Говорим правильно
Архив выпусков рубрики

На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход