Завяршальная праграма «Белы сьпіс» з цыклю, прысьвечанага Аляксандру Памідораву. У мінулай частцы музыкант якраз прызнаўся, што спецпрыз на «Рок-каранацыі», атрыманы 10 год таму для яго куды важней за галоўную рок-карону, прысуджаную яму на гэтай жа цырымоніі сёлета. На якой музыкант нават вырашыў не выступаць. Дык што сталася за гэты караценькі адрэзак часу зь ім ці тое з беларускай музыкай?