Завяршальная перадача, прысьвечаная гурту «Палац» ды яго лідэру Алегу Хаменку. Гаворку павядзем пра фэстывальны рух у Беларусі, да якога Алег мае самае непасрэднае дачыненьне. Выканаўца сам стаяў ля вытокаў некалькіх беларускіх незалежных фэстаў, таму добра разумее, якая гэта няпростая справа зладзіць буйное музычнае мерапрыемства. Асабліва ў беларускіх умовах.