Ад самага часу заснаваньня гурту музыкі з «Палацу» літаральна прадзіраліся праз закасьцянеласьць публікі, бо прапанавалі уласны ўнікальны прадукт, якога дасюль яшчэ ніхто не вырабляў. Паказальным тут будзе прыклад аднаго з народных сьпеваў, які якраз з падачы Хаменкі і кампаніі набыў другое дыханьне ды ўвайшоў у рэпертуар шматлікіх фолькавых ды каля-фолькавых каманд. Аднак, у час яго прэм’еры музыкі пацярпелі фіяска.