Белы сьпіс: Алег Хаменка
Выпуск 2
Сёньня ў «Белым сьпісе» слухаем гурт «Палац», які стаў фактычна заснавальнікам новага жанру. Тое, што прапанавалі музыкі ў сваіх першых запісах яшчэ на пачатку 90-х аніяк не ўпісвалася ў музычную сістэму каардынат, як у айчынную, так і наогул сусьветную. Таму канчаткова сваімі яны ў ніводнай тусоўцы яны не сталі. Затое гурт можна было пабачыць, як на «Славянскім базары», так і на «Басовішчы». А яшчэ лідэр каманды Алег Хаменка абсалютна ўсьведамляе, у чым галоўная бяда эстраднікаў і шмат якіх рокераў зь Беларусі і прапануе сваё вырашэньне гэтай праблемы.
добавлен 25.09.12 14:01