Главная : Музыка : Личная лента :

Белы сьпіс: Алег Хаменка
Выпуск 1

Алег Хаменка — саліст, аўтар музыкі, кіраўнік гурту «Палац».

У школьныя часы вучыўся па клясе трамбону, у 1990 годзе (зь перапынкам на службу ў войску) скончыў Менскі інстытут культуры, эстрадна-духавую катэдру.

У 2007 годзе скончыў асьпірантуру ва Ўнівэрсытэце мастацтваў і культуры (культаралёгія). Цяпер працуе тут на катэдры мэнэджмэнту сацыяльнай і культурнай дзейнасьці і вядзе курс «Тэхналёгіі прадусаваньня».

У музыцы з 1987 году.

У 1992 годзе — у гурце «Палац», назву якога і прыдумаў.

Лічыцца стваральнікам новага кірунку ў сучаснай музыцы — «фольк-мадэрн». Разам з гуртом выступаў на розных фэстах, зладжаных дзяржаўнымі ўстановамі й мясцовымі ўладамі — «Зов Полесья», «Маладзечна», «Славянскі базар», прадстаўляў краіну на міжнародных фэстывалях, неаднаразовы ўдзельнік «Басовішча».

Уваходзіў у Рэспубліканскую грамадзкую раду па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў (2010).

Арганізатар фэстывалю Bela Music, кансультант і вядучы шэрагу іншых буйных беларускіх незалежных фэстываляў.

Аўтар і вядучы шэрагу праграмаў на тэлебачаньні і радыё (тэлеканал «Лад», «Радыё Мінск», «Аўтарадыё», «Радыё Рацыя»).

Суаўтар (разам з Алесем Камоцкім) афіцыйнага гімну ХК «Дынама» (Менск).

Аўтар праекту «Беларускія народныя казкі».

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   04:49, 3.3 Мб
добавлен 24.09.12 11:56

Вояж (13-15.02.18)
Вояж (05-08.02.18)
Вояж (29.01-02.02.18)
Вояж (22-24.01.18)
Вояж (15-18.01.18)
Архив выпусков рубрики

На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход